Мінюст вынес пісьмовыя папярэджанні апазіцыйным партыям

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовыя папярэджанні шасці палітычным партыям. Афіцыйная прычына — парушэнне закона "Аб палітычных партыях". Пра гэта паведамілі ў Мінюсце краіны. Папярэджанні вынесеныя апазіцыйнай Партыі БНФ і сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, а таксама партыі "Зялёныя", сацыяльна-спартовай партыі, партыі Народнай згоды і Рэспубліканскай партыі.

У Мінюсце растлумачылі, што паводле новай рэдакцыі закона, прынятай у 2005 годзе, палітычныя партыі, зарэгістраваныя ў Беларусі, павінны мець Мінскую гарадскую і абласныя арганізацыйныя структуры ў не менш як чатырох абласцях краіны.

Мінюст папярэдзіў, што калі партыі праігнаруюць яго патрабаванне, можа быць пастаўлена пытанне пра прыпыненне іх дзейнасці ў судовым парадку.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі