Мінюст вынес папярэджанне грамадскай арганізацыі "Звяно"

Мінюст вынес папярэджанне грамадскай арганізацыі "Звяно"

Міністэрства юстыцыі вынесла афіцыйнае папярэджанне грамадскай арганізацыі "Звяно", паведамляе актывістка Таццяна Гацура-Яворская.

Мінюст лічыць, што "Звяно" не магло рабіць маніторынг сістэмы аховы здароўя падчас пандэміі, але паводле статуту арганізацыя можа збіраць любую інфармацыю. Таксама чыноўнікі заяўляюць, што не былі прадстаўленыя дакументы для праверкі, але арганізацыя не атрымлівала запыт на іх. Яшчэ адна прэтэнзія: нібыта на сайце ёсць задачы, якіх няма ў статуце. 

"На сайце пазначаныя задачы, якіх няма ў статуце, — зверыла, усё паводле статуту. Чакаем разбору сітуацыі юрыстам, каб дзейнічаць, не гледзячы на стомленасць", — кажа Гацура-Яворская.

Гэтай вясной актывісткі "Звяна" зладзілі выставу "Машына дыхае, а я — не" пра пандэмію COVID-19. Выстава настолькі не спадабалася ўладам, што яе зачынілі, а саміх актывістак затрымалі. Таццяна Гацура-Яворская правяла 10 дзён за кратамі, у тым ліку ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Пасля гэтага яе выпусцілі, не выставіўшы абвінавачання. За гэты час улады дэпартавалі яе мужа Уладзіміра Яворскага, забараніўшы яму ўезд на 10 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі