Мінюст Беларусі пагражае фондам, якія збіраюць сродкі для пратэстоўцаў

Мінюст Беларусі пагражае фондам, якія збіраюць сродкі для пратэстоўцаў

Мінюст Беларусі пагражае фондам, якія збіраюць сродкі для пратэстоўцаў — на аплату штрафаў, на дапамогу. У паведамленні, змешчаным на сайце міністэрства, сцвярджаецца, што іх дзейнасць "незаконная", паколькі яны незарэгістраваныя ў нашай краіне. Таму стваральнікам фондаў пагражае адміністрацыйная адказнасць.

"Дзейнасць падобных "фондаў" знаходзіцца па-за рамкамі прававога поля, у сувязі з чым адсутнічаюць дзейсныя механізмы празрыстасці і кантролю руху грашовых сродкаў, якія накіроўваюцца ў іх распараджэнне", — заяўляе Мінюст. Таксама чыноўнікі папярэджваюць, што такая сітуацыя "можа спрыяць незаконнаму ўзбагачэнню асоб, якія маюць непасрэднае дачыненне да збору і размеркаванні дадзеных сродкаў". Раней падобную заяву прымаў МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі