"Мінскводаканал" апублікаваў спіс тых, каму зробяць пераразлік за ваду

Мінскводаканал / minskvodokanal.by
Мінскводаканал / minskvodokanal.by

Праз нядаўнія праблемы з якасцю вады "Мінскаводанал" вызваліць ад платы за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення жыхароў Фрунзенскага, Маскоўскага, Кастрычніцкага, Цэнтральнага і Ленінскага раёнаў сталіцы. Спіс адрасоў арганізацыя апублікавала на сайце. 

У пералік уключаныя шматкватэрныя жылыя дамы, інтэрнаты і дамы прыватнага сектара, размешчаныя ў вышэйзгаданых раёнах Мінска. 

Пераразлік, нагадаем, не тычыцца кавярняў і рэстаранаў. Установы грамадскага харчавання ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы некалькі дзён атрымлівалі забруджаную ваду, як і сотні тысяч жыхароў Мінска. Але чыноўнікі не спяшаюцца вызваляць прадпрымальнікаў ад плацяжоў. Асацыяцыя рэстаратараў Беларусі накіравала ў Мінгарвыканкам зварот з просьбай падумаць аб становішчы грамадскага харчавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі