Вы тут

Мінскія ўлады пацвердзілі закрыццё двух ліцэяў

"Няма ніякага тлумачэння прычын закрыцця ліцэяў" / Ілюстрацыйнае фота rodniva.by

Мінскія ўлады пацвердзілі закрыццё двух сталічных ліцэяў (№ 1 і № 2). Копію ліста пра іх "паэтапны выхад з сеткі ўстаноў адукацыі" апублікаваў рэпетытар Яўген Лівянт.

"Няма ніякага тлумачэння прычын закрыцця ліцэяў — ні выразнага, ні невыразнага, — піша ён у Facebook. — Больш таго, няма ніякіх дакументаў на гэты конт".

Лівянт не выключае, што "ні адзін чыноўнік не хоча падпісваць распараджэнне аб закрыцці ліцэяў, каб не браць на сябе адказнасць за абсурднае... рашэнне".

Рэпетытар мяркуе, што ліцэі могуць пачаць закрываць не толькі ў сталіцы.

Пра тое, што Мінадукацыі плануе ліквідаваць згаданыя ліцэі, стала вядома восенню. Аднак чыноўнікі настойвалі, што іх закрываць не будуць.

facebook.com/repetitor.mf

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.