Мінскія ўлады не дазволілі павесіць шыльду ў гонар БНР на Валадарскага

Мінскія ўлады не дазволілі павесіць шыльду ў гонар БНР на Валадарскага

Мінскія ўлады не дазволілі павесіць шыльду ў гонар БНР на вуліцы Валадарскага, 9. У гэтым будынку раніцай 25 сакавіка 1918-га была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Шыльда была выраблена яшчэ ў 1990-я, але дазволу на яе ўсталяванне ўлады тады не далі. Да 100-х угодкаў БНР у пачатку мінулага года былі сабраныя грошы на новую шыльду. Яе вырабіў скульптар Алесь Шатэрнік. Чыноўнікі, нібыта, былі не супраць усталявання, але ў выніку працэс вынясення рашэння з незразумелых прычын зацягваўся. Тым часам прайшоў юбілей БНР. У верасні 2018 года Мінгарвыканкам паведаміў пра наяўнасць нейкіх "негатыўных зваротаў з боку грамадскасці" і асобных грамадзян, з-за чаго паўстала пытанне мэтазгоднасці ўстаноўкі шыльды.

Прайшло яшчэ паўгода. Нядаўна Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) атрымала адказ на свой зварот пра лёс шыльды. Чыноўнікі палічылі, што на сённяшні дзень яе ўсталяванне "немэтазгоднае". Яны спасылаюцца на "неадназначнасць меркаванняў"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі