Вы тут

Мінскія школьнікі зрабілі аўдыязапіс, як настаўніца патрабуе грошы на падпіску

pixabay.com

Вучні мінскай школы запісалі, як настаўніца патрабуе з іх здаць грошы на падпіску — на газету і часопіс. Паводле Радыё "Свабода", што апублікавала гэты аўдыязапіс, падзеі адбываюцца ў школе № 180.

Перыядычна настаўніца ў размове з навучэнцамі пераходзіць на крык: "Я што, сабе на помнік збіраю? Што, рубель восемдзесят такія вялікія грошы?"

У каментары журналістам дырэктарка СШ № 180 Ірына Даніловіч заявіла, што прымусовая падпіска на дзяржаўныя выданні ў іх школе не праводзіцца.

"У нас такога быць не можа, бо ўсе дзеці самі зацікаўленыя. Адназначна не", — адказала яна.