Мінскія дынамаўцы абыгралі ў авертайме "Барыс" — 2:1 (відэа)

Перад гэтым "Дынама" прайграла чатыры запар паядынкі, усё ішло да чарговага паражэння і ў матчы з "Барысам". Гаспадары адкрылі лік у большасці на 3-й хвіліне і ён не змяняўся аж да 49-й хвіліны, калі вызначыўся Стась (таксама ў большасці) — 1:1. Пераможца вызначыўся ў авертайме. Рашаючую шайбу закінуў Крайчак на 62-й хвіліне. Мінчукі набралі 2 ачкі, але па-ранейшаму застаюцца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі.



23 студзеня мінскае "Дынама" прымае "Северсталь" з Чарапаўца.
 

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі