Мінскі СКА выйграў гандбольны Кубак выкліку (відэа)

Папярэдні матч з “Эшам” таксама скончыўся поспехам СКА — 31:26. Такім чынам, кантынентальны трафей дастаецца камандзе Спартака Міровіча.

 



Свой трыумфальны матч мінчане правялі наступным складам: Мацкевіч, Лапіцкі, Падасінаў; Пухоўскі (9), Шыловіч (5), Цітоў (5), Лукашук (2), Камароў (1), Гайса (4), Лук’янчук, Крыцкі, Зайцаў (1), Камышык (4), Кіслюк, Стралец (1).





Дарэчы, гулец мінскага клуба Барыс Пухоўскі стаў найлепшым бамбардзірам турніру — 92 галы.





СКА тройчы станавіўся ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў — у 1987, 1989 і ў 1990, двойчы выйграваў Кубак уладальнікаў кубкаў еўрапейскіх краін — 1983, 1988 і быў фіналістам Кубка ЕГФ у 1992 годзе.