Мінскі школьнік, які скочыў з моста ў вагон цягніка, атрымаў апёкі 60% цела

Мінскі школьнік, які скочыў з моста ў вагон цягніка, атрымаў апёкі 60% цела

У рэанімацыю лякарні хуткай медыцынскай дапамогі трапіў мінскі дзевяцікласнік, які хацеў дастаць свой мабільнік. Здарэнне адбылося 9 верасня, паведамляецца на сайце УУС МІнгарвыканкама.

На чыгуначнай станцыі "Шабаны" хлопец выпадкова выпусціў з рук свой мабільны тэлефон, калі знаходзіўся на пераходным мосце. Прылада звалілася ў вагон грузавога цягніка, які стаяў унізе. Падлетак скочыў з моста ў вагон. У момант скачку ён атрымаў электратраўмы цяжкай ступені. Школьніка шпіталізавалі з дыягназам "камбінаванае паражэнне" і апёкамі 60% паверхні цела трэцяй ступені.

Міліцыянты паведамляюць, што з 12 па 16 верасня ў Беларусі праводзіцца асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Бяспека". Гэтая акцыя накіраваная на папярэджанне фактаў гібелі і траўмавання людзей на чыгунцы, а таксама дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах.

Міліцыянты будуць правяраць, дзе людзі ходзяць праз чыгуначныя каляіны ў забароненых месцах. Парушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць. 

Дарэчы, у Мінску за восем месяцаў гэтага года адбылося дзевяць няшчасных выпадкаў на чыгуначным транспарце (за аналагічны перыяд 2016 года іх было 16). Пры гэтым пацярпелі 10 чалавек, з іх пяцёра загінулі (летась з 16 пацярпелых загінулі 10 чалавек). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі