Мінскі паўмарафон выйграла беларуска Вольга Мазуронак

Мінскі паўмарафон выйграла беларуска Вольга Мазуронак

Мінскі паўмарафон, які 13 верасня прайшоў у беларускай сталіцы, выйграла беларуска Вольга Мазуронак (на здымку). Дыстанцыю 21,1 км яна прабегла за 1 гадзіну 12 хвілін 2 секунды. Другое і трэцяе месца таксама ў беларусак — Марыны Даманцэвіч (1 гадзіна 13 хвілін 11 секунд) і Ніны Савінай (1 гадзіна 13 хвілін 34 секунды).

"Было прыемна бегчы па вуліцах Мінска, шмат знаёмых падтрымлівалі мяне ўздоўж трасы. Таму выйграць сёння я была проста абавязаная", — цытуе словы Мазуронак БЕЛТА. Адзначым, што бягуха з'яўляецца пераможцай і прызёрам шматлікіх марафонаў.

Сярод мужчын першым прабег марафон украінец, удзельнік Алімпіяды ў Лондане Віталь Шафар. Яго вынік — 1 гадзіна 4 хвіліны 38 секунд.

Як паведамляла Еўрарадыё, у паўмарафоне ўдзельнічалі крыху больш за 16 тысяч чалавек з 32 краін свету. А на дыстанцыі 10 км перамаглі беларусы — Максім Юшчанка і Настасся Іванова.

Здымак з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі