Мінскі “Фрунзенец” выйграў у Пружанах турнір “Скураны мяч”

Мінскі “Фрунзенец” стаў пераможцам турніра “Скураны мяч” у старэйшай узроставай групе. Юныя футбалісты спаборнічалі ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці.  За першае месца змагаліся “Фрунзенец” і “Алімпік” са Слуцка. Случчакі першымі адкрылі лік, але не здолелі яго ўтрымаць і мінчукі вырвалі перамогу – 2:1. “Бронзу” выйгралі хлопцы з лідскага “Юнацтва”.

БЕЛТА 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі