Мінскі аўтавакзал затапіла пасля прарыву трубы, якая праходзіць над платформамі

Прарыў трубы

Прарыў трубы / кадр з відэа з сацсетак

Платформы на мінскім аўтавакзале "Цэнтральны" затапіла з прарванай трубы. Пра гэта паведамляе адміністрацыя Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Праблема ўзнікла, калі арганізацыя, якая абслугоўвае гандлёвы цэнтр Galileo, праводзіла планавыя выпрабаванні і прачышчала ліўневую каналізацыю паркінга. Трубы праходзяць у тым ліку над платформамі аўтавакзала. Адна з іх не вытрымала высокага ціску.

Паведамляецца, што цяпер цеча ліквідаваная. Работнікі аўтавакзала правялі прыборку тэрмінала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.