Мінская моладзь правяла акцыю "Хочам вучыцца па-беларуску!"

1 верасня моладзевыя актывісты правялі ў Мінску традыцыйную акцыю "Хочам вучыцца па-беларуску!". Каля станцыі метро “Няміга” была пастаўлена скульптура “Памяць нашчадкаў”, што складаецца з драбінак, наверсе якіх прымацаваная лялька “негр-абарыген” з подпісам “міністр адукацыі”.



Лялька трымае разрэзаную напалам кнігу Янкі Купалы, з якой звісаюць шматкі паперы, разрэзанай на знішчальніку дакументаў. Побач на зямлі ляжаў пабіты партрэт Янкі Купалы і яшчэ адна парваная кніга пісьменніка.



У рамках другой часткі акцыі маладзёны запусцілі ў раку карабель з пенапласту. Ветразь сімвалізаваў падручнік па беларускай мове для першых класаў. У кнігу быў уваткнуты асінавы кол, з яе цякла кроў.



Пра гэта Еўрарадыё паведаміў удзельнік акцыі Франак Вячорка:

“Акцыя сімвалізавала сабой дзяржаўны апарат, дзяржаўную сістэму, вертыкаль, як яна знішчае тое вечнае, непарушнае: мову, культуру, гісторыю, літаратуру…”

Фота: www.pbnf.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі