Вы тут

Мінская міліцыя знайшла пенсіянерку, зніклую ў аэрапорце

ГУУС Мінгарвыканкама / guvd.gov.by

Пенсіянерка Таццяна Вараб'ёва, якая знікла без вестак ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, знайшлася. Пра гэта паведамляе ГУУС мінгарвыканкама ў сваім акаўнце ў Твітары. 

"Жанчына знаходзілася ў знаёмых. Яе здароўю нічога не пагражае", — інфармуе сталічная міліцыя.

Пра знікненне 64-гадовай жанчыны міліцыя паведаміла ўдзень 18 сакавіка. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, 14 сакавіка жанчына прыляцела з Ізраіля, дзе была ў паломніцтве. У 23.33 яна прайшла мытны кантроль і пасля гэтага пра яе месцазнаходжанне нічога не было вядома.