Мінская міліцыя затрымала расіяніна, які абрабаваў дзяўчынку-музыканта

Мінская міліцыя затрымала расіяніна, які абрабаваў дзяўчынку-музыканта

Мінская міліцыя затрымала 28-гадовага расіяніна, які абрабаваў 14-гадовую дзяўчынку-музыканта. Ён скраў у яе 45 рублёў, калі яна грала ў пераходзе на музычным інструменце, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі. Праваахоўнікі пачалі шукаць зламысніка па іншым эпізодзе — невядомы папрасіў 33-гадовага мінчука правесці да аднаго з будынкаў, а пасля напаў на яго, збіў і забраў сумку. З дапамогай запісаў з камер відэаназірання і сведкаў сталі вядомыя прыкметы мужчыны. Неўзабаве яго затрымалі аператыўнікі, пры гэтым ён спрабаваў збегчы.

Высветлілася, што грамадзянін Расіі прыехаў у Беларусь напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, начаваў на тэхнічным паверсе шматкватэрнага жылога дома, займаўся крадзяжамі. Ён знаходзіцца ў федэральным вышуку ў РФ, раней ён быў неаднаразова судзімы за разбой і крадзяжы.

Мінская міліцыя затрымала расіяніна, які абрабаваў дзяўчынку-музыканта
minsk.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі