У Мінску рабаўнік наступіў жанчыне на твар, злачынства зняла вулічная камера
![У Мінску рабаўнік наступіў жанчыне на твар, злачынства зняла вулічная камера](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kryminal-1711-2.jpg.webp?itok=mjZjS8Vg)
Сталічная міліцыя шукае мужчыну, які ўначы на вуліцы Русіянава ва Уруччы абрабаваў жанчыну, жорстка збіўшы яе. Навіна, апублікаваная на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, неўзабаве знікла, але відэа з гэтым злачынствам, знятае вулічнай камерай, па-ранейшаму дасяжнае на Youtube.
На відэароліку відаць, што мужчына моцным прамым ударам паваліў сваю ахвяру на зямлю, а пасля пачаў біць яе нагамі. У тым ліку — па галаве.
Інфармацыю пра нападніка можна паведаміць ў Першамайскае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах: 8 (017) 280-02-02, 8 (029) 179-40-45, 8 (044) 784-73-64, 8 (029) 694-94-11.
![У Мінску рабаўнік наступіў жанчыне на твар, злачынства зняла вулічная камера](/sites/default/files/paragraphs/image/kryminal-1711.jpg)