Мінская міліцыя канфіскавала самую буйную партыю гераіна

Мінская міліцыя канфіскавала самую буйную партыю гераіна

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС канфіскавалі самую буйную партыю гераіна. Наркагандляры планавалі пастаўляць “прадукт” з Афганістана ў краіны Еўропы, а Беларусь выкарыстоўвалі, як часовую базу.  

“У Мінску былі затрыманыя замежныя грамадзяне. У тайніку арандаванага імі складскога памяшкання ў адным з раёнаў сталіцы аператыўнікі выявілі і канфіскавалі самую буйную партыю гераіну за ўсю гісторыю нашай краіны”, - распавяла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Пра колькасць герана і як наркотык трапіў у Беларусь супрацоўнікі МУС раскажуць 23 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі