Мінскае “Юнацтва” перамагае 12-ты раз запар

Мінскае “Юнацтва” перамагае 12-ты раз запар

Мінскае “Юнацтва” атрымала дванаццатую перамогу запар. 15 кастрычніка ў чарговым туры сталічны клуб выйграў у “Дынама U-20”6:2. Цяпер “Юнацтва” на пяць ачкоў апераджае “Шахцёр”, які па булітах перамог на выездзе “Нёман” — 3:2.

Вынікі іншых матчаў: “Ліда” — “Дынама-Маладзечна” — 1:3, “Металург” — “Віцебск” — 6:4, “Гомель” — “Хімік-СКА” — 4:0, “Магілёў” — “Брэст” — 2:3.

”Юнацтва” займае 1-е месца з 35 ачкамі, у “Шахцёра” 30 ачкоў, у “Дынама-Маладзечна” — 29, у “Гомеля” — 27, у “Нёмана” — 24, у “Металурга” — 24, у “Брэста” — 18, у “Хіміка-СКА” — 12, у “Ліды” — 11, у “Магілёва” — 10, у “Дынама U-20” — 9 і ў “Віцебска” — 5.

Фота: champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі