Вы тут

Мінскае "Дынама" падпісала кантракт з канадскім брамнікам

Дэні Тэйлар / hcdinamo.by

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" падпісаў кантракт з канадскім брамнікам Дэні Тэйларам, паведамляе прэс-служба клуба. 

Пагадненне разлічанае на два сезоны. 

Канадзец прыбыў на прагляд у клуб на пачатку лістапада і паспеў правесці адну гульню. Па выніках прагляду клуб вырашыў падпісаць з ім паўнавартасны кантракт.

Тэйлар ужо гуляў у мінскім "Дынама" ў сезоне 2014/2015 гадоў. У тым сезоне канадскі галкіпер забяспечыў дынамаўцам 9-матчавую пераможную серыю на ключавым адрэзку ў снежні.

Акрамя "Дынама" канадзец выступаў у "Лос-Анджалесе", "Калгары", "Атаве", "Гамбургу", "Фер'естадзе", "Медзвяшчаку", "Спарце" і "Сібіры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.