Мінск наведвае місія Еўракамісіі на чале з Жанам-Эрыкам Хольцапфелем

19 лістапада пачынаецца візіт у Мінск рэгулярнай місіі Еўрапейскай камісіі па нацыянальнай праграме дзеяння на 2008 год на чале з дарадцам па сувязях з Беларуссю прадстаўніцтва ЕК ва Украіне і Беларусі Жанам-Эрыкам Хольцапфелем.
Як паведаміў кіраўнік офіса ТАСІС у Мінску Яніс Айзсалніекс, "прыедуць спецыялісты па праграмаванні праектаў супрацоўніцтва з Бруселя і Кіева". Паводле яго слоў, падчас трохдзённага візіту дэлегацыя Еўракамісіі плануе сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства эканомікі, Міністэрства замежных спраў, а таксама няўрадавых арганізацый.

Плануецца абмеркаваць магчымасці рэалізацыі праектаў па ахове навакольнага асяроддзя ў межах нацыянальнай праграмы дзеяння на 2008 год. На рэалізацыю гэтых праектаў выдаткавана 5 мільёнаў еўра.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі