Мінгарвыканкам не дазволіў дэманстрацыю супраць хатняга гвалту

Мінгарвыканкам не дазволіў дэманстрацыю супраць хатняга гвалту

Чыноўнікі Мінгарвыканкама адмовілі групе актывістак, якія падавалі заяўку на дэманстрацыю ў падтрымку прыняцця закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту. Прычынай адмовы была названая "неадпаведнасць звароту некалькім пунктам Закона аб масавых мерапрыемствах", піша праваабарончы сайт "Вясна".

У закрытай групе "Маршыруй, дзетка!" у Фэйсбуку актывісткі пішуць, што адмову атрымалі пакуль толькі вусна, таму падрабязнасцяў не ведаюць. Пакуль што ініцыятаркі чакаюць пісьмовы адказ з гарвыканкама. 

Заяўку на марш у цэнтры сталіцы яны падавалі 12 верасня. Акцыю меркавалася зладзіць 12 кастрычніка. 

Ініцыятаркі не збіраюцца складаць рукі пасля адмовы. "Аб нашых планах на будучыню мы хутка паведамім. Дзякуй усім, хто падтрымлівае нас", — пішуць яны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі