Мінпрацы прызнала, што колькасць занятых у эканоміцы Беларусі скарачаецца

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч / 1prof.by
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч / 1prof.by

Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі скарацілася, прызнала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. "Вядома, назіраецца, на мой погляд, такая адмоўная дынаміка па занятых у эканоміцы. Мы скарачаемся", заявіла яна ў эфіры СТВ. Па словах міністра, на скарачэнне колькасці занятых ўплываюць два фактары: дэмаграфічны і эканамічны (санкцыі).

Праз санкцыі "бізнэс стаў актыўна аптымізаваць свае працэсы", лічыць "заробленыя капейкі", кажа міністр. . Пры гэтым "нейкіх глабальных, сур'ёзных праблем на рынку працы няма", лічыць яна.

Белстат фіксуе зніжэнне колькасці занятых у эканоміцы ўжо некалькі гадоў. За апошнія тры гады гэтая колькасць скарацілася больш чым на 150 тысяч чалавек.
За мінулы год насельніцтва Беларусі зменшылася амаль на 55 тысяч чалавек. А за тры гады на 200 тысяч. Мінск у 2023 годзе перастаў быць двухмільённым горадам. На 1 студзеня ў сталіцы пражывала 1 995 471 чалавек. За год насельніцтва сталіцы зменшылася больш чым на тысячу жыхароў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі