Вы тут

Міністры замежных спраў ЕС дамовіліся рыхтаваць трэці пакет санкцый па Беларусі

Еўрасаюз рыхтуе трэці пакет санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі / Reuters

Еўрасаюз падрыхтуе трэці пакет санкцый па Беларусі. Пра гэта падчас нефармальнай відэаканферэнцыі 19 лістапада дамовіліся кіраўнікі МЗС краін ЕС. 

"Міністры замежных спраў ЕС толькі што дамовіліся аб прасоўванні працы над трэцім пакетам санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён, верагодна, будзе падрыхтаваны да канца лістапада — пачатку снежня", — паведаміў у Твітары журналіст Радыё Radio Free Europe / Radio Liberty Рыкард Ёзвяк.

Паводле яго інфармацыі, пад санкцыі цяпер трапяць не толькі фізічныя, алеі юрыдычныя асобы.

2 кастрычніка ЕС зацвердзіў "чорны спіс" з 40 беларускіх сілавікоў і чальцоў ЦВК. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а іх актывы пры выяўленні будуць замарожаныя. 6 лістапада Еўрасаюз пашырыў гэты спіс, дадаўшы туды Аляксандра Лукашэнку, яго сына Віктара, прэс-сакратара Наталлю Эйсмант ды іншых — агулам 15 чалавек з вышэйшага кіраўніцтва Беларусі. 

Акрамя таго, супрацу з дзяржсектарам Беларусі спыніў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ды Еўрапейскі інвестыцыйны банк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.