Міністра ўнутраных спраў бачылі на ферме пад Дзяржынскам

Міністра ўнутраных спраў бачылі на ферме пад Дзяржынскам

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў працягвае паездкі па сельгаспрадпрыемствах Мінскай вобласці. Нядаўна ён быў у Мінскім раёне, дзе знаёміўся з тым, як ідзе жніво, размаўляў з камбайнёрамі. 6 жніўня Караеў прыехаў у Дзяржынскі раён. Цывільны касцюм ён змяніў на камуфляжную форму, у якой больш зручна ездзіць па вёсках. Як інфармуе прэс-служба МУС, міністр быў разам са старшынём Мінскага аблвыканкама Анатолем Ісачэнкам. На відэа можна пабачыць, што Юрый Караеў завітаў і на малочна-таварную ферму.

Караеў быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў у чэрвені 2019-га. Раней ён камандаваў унутранымі войскамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі