Міністр ЖКГ супраць адключэння вады за неўсталяваны лічыльнік

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Ўладзімір Белахвостаў не ўхваляе ідэю адключаць ваду за неўсталяваны лічыльнік.  Пры гэтым міністр адзначыў, што па дзейсных правілах прыватныя хаты павінны быць абсталяваныя лічыльнікамі вады. Калі гэта не зроблена, то жыллёва-камунальныя службы маюць права адключаць водазабеспячэнне.

Па словам Белахвостава, фактаў адключэння вады ў шматкватэрных жылых дамах практычна няма. Нават калі гэтую меру дзесьці ўжываюць з мэтай запалохвання жыхароў, то гэта няправільна, падкрэсліў міністр.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі