Міністр унутраных спраў Украіны - самы бедны з міністраў

Міністр унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка з'яўляецца самым бедным службоўцам ва Украіне. Паводле пададзенай ім дэкларацыі, апублікаванай 3 красавіка Падатковай адміністрацыяй Украіны, у 2007 годзе Луцэнка зарабіў 279 долараў ЗША. На ашчадкніжцы міністра ўсяго 20 амерыканскіх цэнтаў. Па яго словах, летась ён ніяк не мог знайсці працу. У міністра няма аўтамашыны. Затое ў яго сваякоў ёсць чатыры іншамаркі, а іх гадавы прыбытак больш за 97 тысяч долараў. На ашчадкніжках сваякоў кіраўніка МУС захоўваецца больш 80 тысяч долараў. З 1 студзеня 2008 года заробак міністра Юрыя Луцэнкі складае 3710 долараў. Сюды не ўваходзяць розныя надбаўкі. Больш за яго сярод украінскіх міністраў атрымлівае толькі міністр працы і сацыяльнай палітыкі Людміла Дзянісава. Міністр аховы здароўя Васіль Князевіч адмовіўся ад усіх надбавак, таму яго заробак 1100 долараў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "ПРИМА-News".

Хто самы бедны і багаты сярод беларускіх міністраў, гэта журналісты Еўрарадыё спрабуюць высветлць зараз. Сачыце за абнаўленнямі!