Міністр унутраных спраў: Сіўчык быў затрыманы за п’янства
![Міністр унутраных спраў: Сіўчык быў затрыманы за п’янства](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/siu4yk-2104-2.jpg.webp?itok=kHeB_h50)
Ігар Шуневіч расказаў, што нельга называць затрыманні Вячаслава Сіўчыка, Алеся Макаева ды іншых апазіцыянераў адмовай ад практыкі накладаць штрафы замест арыштаў на суткі.
“Сіўчык быў затрыманы ў п'яным выглядзе. Змена нашай тактыкі датычыла ўдзелу ў несанкцыяваных акцыях. Яна не датычыць з’яўлення ў п’яным выглядзе. Мы не гаварылі пра п’яніц на вуліцах, дэбашыраў. Мы супраць іх дзейнічаем традыцыйна. У нас няма нейкай асаблівай тактыкі супраць іх. У нас няма паддывановых гульняў. Мы дзейнічаем адкрыта, галосна. Складаем пратаколы. Перадаем іх у суд. Калі чалавек не плаціць, то ўключаецца прававы механізм”, — сказаў міністр унутраных спраў.
Ігар Шуневіч таксама патлумачыў, што пратаколы за ўдзел у шэсці да Дня Волі складаліся таму, што некаторыя яго ўдзельнікі парушылі парадак яго правядзення.