Міністр унутраных спраў ФРГ: мы не гатовыя прымаць мігрантаў з беларускай мяжы
Чуткі пра тое, што Германія гатовая прыняць мігрантаў, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы, не адпавядаюць рэчаіснасці.
Пра гэта, як перадае ТАСС, заявіў кіраўнік МУС ФРГ Хорст Зеехофер.
Раней Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў стварыць гуманітарны калідор праз Польшчу для адпраўкі мігрантаў з беларускай мяжы ў Германію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.