Міністр Шчоткіна: Я не феміністка, крый Божа — я за роўныя правы жанчын!

Міністр Шчоткіна: Я не феміністка, крый Божа — я за роўныя правы жанчын!

У Беларусі больш за палову насельніцтва — жанчыны, 55% занятых на вытворчасці — таксама жанчыны. І гэтыя жанчыны задаюць аб’ядноўваць у сабе і жаданне быць маці, мець сям’ю, і імкненне да прафесійных поспехаў. І дзяржава павінна стварыць умовы для таго, каб гэтыя памкненні жанчын здзяйсняліся. Але часам перашкодай з’яўляецца беларускае заканадаўства, заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна ў кулуарах V Усебеларускага народнага сходу.

Шчоткіна: “Трэба ўсё ж такі больш рашэнняў прымаць са згоды жанчын. Да прыкладу: праца ў выходныя дні, якая мае падвойную аплату. Ці калі жанчына мае дзіцё да трох гадоў, але яна працуе — у яе дзіця можа даглядаць бабуля альбо муж, паводле заканадаўства яе забаронена накіроўваць на стажыроўкі. А часцяком гэта добрыя стажыроўкі, які спрыяюць прафесійнаму росту, да прыкладу, у IT-тэхналогіях. Таму, згода жанчыны павінна быць. А самае галоўнае — павінны быць абсалютныя роўныя магчымасці”.

Па словах Шчоткінай, менавіта змаганне за роўныя правы жанчын для яе зараз з’яўляецца прыярытэтам. Гэта выклікала ў журналістаў, пытанне ці не лічыць міністр сябе феміністкай.

Шчоткіна: “Не, крый Божа, абсалютна не! Не кажу, што быць феміністкай дрэнна. Проста трэба казаць праўду. Ёсць феміністкі, але я кажу пра іншае: я кажу, што роўныя магчымасці павінны быць!”

Міністр Шчоткіна: Я не феміністка, крый Божа — я за роўныя правы жанчын!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі