Вы тут

Міністр сельскай гаспадаркі пракаментаваў сітуцыю з каровамі ў Горацкім раёне

Анатоль Хацько / ctv.by

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ пракаментаваў сітуацыю з каровамі ў Горацкім раёне. 

Фатаздымкі кароваў з малочна-таварнай фермы "Пашына", апублікаваныя ў сацсетках, трапілі ў СМІ і выклікалі абурэнне ў многіх людзей. Бачна, як каровы стаяць і ляжаць у непрыбраных хлявах, па калена ў гноі. На адну з брудных кароваў быў начэплены даільны апарат. 

Міністр паведаміў, што ў яго ведамстве кароваў — 1,4 мільёна галоў. "Вядома, фактар ​​безгаспадарчасці, штоо тут казаць, прысутнічае. Парушэнні тэхналогіі прысутнічаюць", — прызнаў Хацько. 

Ён патлумачыў гэтыя праблемы вялікай колькасцю маладых кіраўнікоў у гаспадарках: "У адным з рэгіёнаў мы сёння бачым, што з 200 гаспадарак у парадку 100 кіраўнікі да года — іх трэба разумець, трэба вучыць. Трэба праводзіць гэтыя семінары, што мы і робім".

Гаворачы пра сітуацыю ў Горацкім раёне, міністр заявіў, што сітуацыю там можна выправіць. "У Горках сёння працуюць людзі, ветэрынарныя ўрачы. Гэта вытворчасць. Хворая жывёла таксама ёсць з-за таго, што зімоўка, парушэнне кармлення. Жывёлы ёсць, яны знаходзяцца на лячэнні, таму іх і вылучылі ў асобныя групы. Так, яны аслабленыя. Яны сёння выкарыстоўваюць і энергетыкі для таго, каб аднаўляць гэтых жывёл", — патлумачыў Хацько.

Па яго словах, сітуацыя на МТФ Пашына знаходзіцца пад кантролем і рашэнне там павінны прымаць спецыялісты. 

Каровы з малочна-таварнай фермы Пашына / Фота з сацсетак
Каровы з малочна-таварнай фермы Пашына / Фота з сацсетак
Каровы з малочна-таварнай фермы Пашына / Фота з сацсетак
Каровы з малочна-таварнай фермы Пашына / Фота з сацсетак