Міністр пераблытаў даклад, а дэпутаты ўсё роўна прагаласавалі "за"

25 чэрвеня міністр фінансаў Мікалай Корбут прэзентаваў Нацыянальнаму сходу адразу два законапраекты. Абодва яны датычыліся падаткаў пры гандлі з Расіяй. Калі спадар Корбут пачаў чытаць даклад па першым законапраекце, спікер парламента Ўладзімір Канаплёў насцярожана пацікавіўся, ці не пераблытаў міністр пытанне. Аднак Мікалай Пятровіч працягнуў свой даклад.

Дэпутаты пасля выступу задавалі пытанні, а пасля прагаласавалі “за”. І толькі пасля гэтага высветлілася, што законапраекты ўсё ж такі пераблыталі.

У выніку, галасаванне прыйшлося адмяніць. Але па па другім разе дэпутаты ізноў націснулі пімпы “за”.

Комсомольская правда в Белоруссии” не толькі распавядае пра гэты выпадак, але і прыводзіць назвы дакладаў:

1. Аб праекце закона РБ аб ратыфікацыі пратаколу паміж урадам РБ і ўрадам РФ аб парадку збірання ўскосных падаткаў пры выкананні прац, аказанні паслуг.

2. Аб праекце закона аб прыняцці пратаколу паміж урадам РБ і ўрадам РФ аб унясенні змены і дапаўненняў у дамову паміж урадам РБ і ўрадам РФ аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні прац, аказанні паслуг, ад 15 верасня 2004 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі