Міністр энергетыкі Беларусі паўдзельнічаў у газіфікацыі Парыжа
![Цяпер у Парыжы ёсць газ / t.me/Minenergo_by/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/paryz.jpg.webp?itok=zB8h-fS7)
Цяпер у Парыжы ёсць газ / t.me/Minenergo_by/
Цяпер прыродны газ ёсць і ў Парыжы. Міністэрства энергетыкі Беларусі паведамляе пра газіфікацыю аграгарадка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. На фота з паходнямі пад чырвона-зялёным сцягам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, інспектар па Віцебшчыне і памочнік Аляксандра Лукашэнкі Ігар Брыло (былы міністр сельскай гаспадаркі).
Газаправод, падведзены да Парыжа, мае працягласць больш за 16 кіламетраў. На прыродны газ ужо пераведзены першыя шматкватэрныя жылыя дамы, у перспектыве падключаць прыватны сектар і сацыяльныя аб'екты.
![Міністр энергетыкі Беларусі паўдзельнічаў у газіфікацыі Парыжа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/5-1.jpg.webp?itok=9EtMqfEf)
![Міністр энергетыкі Беларусі паўдзельнічаў у газіфікацыі Парыжа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/5-2.jpg.webp?itok=ewNs4gIS)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.