Міністр эканомікі Літвы заклікала літоўскі бізнес сыходзіць з Беларусі

Міністр эканомікі Літвы заклікала літоўскі бізнес сыходзіць з Беларусі

Міністр эканомікі і інвестыцый Літвы Аўшрыне Арманайце заклікала літоўскі бізнес сыходзіць з Беларусі і Расіі, паведамляе Delfi. "Я разумею, што гэта рашэнне і адказнасць самога бізнесу, але мы павінны ўсвядоміць: працуючы ў Расіі ці Беларусі, бізнес наўпрост ці ўскосна фінансуе агрэсіўную палітыку і забойства людзей ва Украіне", — заявіла яна.

Літоўскі міністр абяцае бізнесменам падтрымку ў пошуку новых рынкаў, кліентаў, партнёраў "ва ўсім свеце". "Давайце зробім усё, каб не было фінансавання вайны і агрэсіі", — дадала Арманайце. Яна папярэдзіла літоўскія кампаніі, што праца ў цяперашніх РБ і РФ — гэта рэпутацыйныя рызыкі, а ў будучыні — сур'ёзныя фінансавыя страты.

Такі крок літоўскага бізнесу дапамог бы Мінску і Маскве "адчуць вынік сваіх варожых дзеянняў", падкрэслівае міністр.

Літоўская група SBA прыняла рашэнне спыніць сваё беларускае прадпрыемства ў Магілёве. Звязана гэта з прыпыненнем дзейнасці IKEA ў Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі