Вы тут

Міністр адукацыі пра платныя пераздачы: Універсітэты самі прымаюць рашэнне

Загадам рэктара ад 12 лістапада БДУ ўводзіць платныя пераздачы. Супраць такога новаўвядзення падпісаліся 2,5 тысячы студэнтаў гэтай ВНУ.

Універсітэт сам прыняў такое рашэнне. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё падчас прамой лініі распавёў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Міхаіл Журакоў: "Універсітэты самі прымаюць рашэнне, і мы ў гэтую працэдуру не ўмешваемся. Гэтая працэдура [пераздачы — Заўв. Еўрарадыё] не аплачваецца дзяржавай. Чаму ўніверсітэт не мае права браць за гэта дадатковую плату?".

Платныя пераздачы ва ўніверсітэтах пачалі ўводзіць сем гадоў таму. БДУ заставаўся адной з апошніх ВНУ, дзе за гэта не трэба было плаціць.

Фота: БЕЛТА