Міністр абароны Украіны звярнуўся да вайскоўцаў расійскай арміі

Уладзімір Пуцін спадзяецца на мабілізацыю / ria.ru
Уладзімір Пуцін спадзяецца на мабілізацыю / ria.ru

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да вайскоўцаў расійскай арміі, найперш да афіцэраў і генералаў. "Вас падманулі і здрадзілі, — кажа ён у відэазвароце. — Вам абяцалі лёгкую прагулку, а адправілі ў пастку. Вы плаціце крывёю за чыесьці фантазіі і ілжывыя мэты... Цяпер вас не слухаюць. Таму што паслухаць вас цяпер — значыць прызнаць памылкі. А ў Маскве не любяць праўду. Ім прасцей расказаць, як вы па-геройску загінулі ў бітве з выдуманымі полчышчамі NATO".

Рэзнікаў падкрэсліў, што ўкраінцам "не патрэбна расійская зямля", дастаткова сваёй.

"Вы яшчэ можаце выратаваць Расію ад трагедыі, а расійскае войска — ад знявагі. Але час сыходзіць", — кажа міністр абароны Украіны. Ён прапануе расіянам "неадкладна адмовіцца ваяваць", ім абяцае "жыццё, бяспеку і справядлівасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі