Міністэрства інфармацыі пракаментавала абмежаванне доступу да “Хартыі”

Міністэрства інфармацыі пракаментавала абмежаванне доступу да “Хартыі”

Міністэрства інфармацыі пракаментавала абмежаванне доступу да “Хартыі”. Рашэнне было прынятае з-за размяшчэння на апазіцыйным сайце інфармацыі, распаўсюд якой забаронены 38-м артыкулам закона “Аб сродках масавай інфармацыі”. Што гэта была за публікацыя, не паведамляецца. Чыноўнікі звяртаюць увагу “суб’ектаў інфармацыйнай сферы” на неабходнасць “няўхільнага выканання заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”.

Пра блакаванне сайта “Хартыя’97” стала вядома ўвечары ў сераду, 24 студзеня. Ён альбо не загружаецца, альбо з’яўлялася паведамленне, што сайт знаходзіцца ў спісе абмежаванага доступу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі