Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: у бальніцы застаюцца 17 школьнікаў з мінскай школы

Атручванне дзяцей у сярэдняй школе №61 у Мінску

Учора ў прыёмны пакой лякарні звярнуліся 23 вучня мінскай сярэдняй школы №61. Пяць з іх адразу пасля агляду і кансультацыі адпусцілі дадому. Раніцай 21 лістапада было выпісана яшчэ адно дзіця. Цяпер у лякарні застаецца яшчэ 17 дзяцей, іх стан стабільны паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ўсіх школьнікаў агледзелі спецыялісты бальніцы і кафедраў дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ і БелМАПА.

Сёння будуць абзвоньваць іншых вучняў школы "для ўдакладнення і максімальнага выяўлення магчымых скаргаў".

Як распавядала Еўрарадыё, да медыкаў учора звярнуліся 280 вучняў СШ №61. Пераважна гэта навучэнцы пятых-дзевятых класаў. У іх назіраліся прыкметы харчовага атручвання. У школу прыязджала некалькі брыгад хуткай дапамогі.

Мяркуецца, што дзеці атруціліся стравай, якім іх кармілі ў школе. У адных варыянтах называецца шаурма, у іншых — чыкін-рол.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце масавага атручвання школьнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.