Вы тут

Міністр эканомікі спрагназаваў выхад Беларусі з рэцэсіі да канца года

Аляксандр Чарвякоў / sb.by

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў спрагназаваў выхад Беларусі з рэцэсіі да канца 2020-га, паведамляе БЕЛТА. Па выніках года наша краіна можа выйсьці на нулявы прырост валавога ўнутранага прадукту, заявіў ён. Як вядома, па выніках першага паўгоддзя ВУП знізіўся на 1,7%. Больш таго, Чарвякоў не выключае, што пры спрыяльных абставінах ён можа вырасці (рост ВУП закладаецца і ў прагноз на наступны год). Нешта канкрэтнае можна будзе сказаць у верасні, сказаў міністр.

Аднак міжнародныя фінансавыя інстытуты прагназуюць у 2020-м падзенне ВУП Беларусі на 4-6%.

"Прамысловасьць пачынае аднаўляцца ў частцы вытворчасці і паставак, — гаворыць Чарвякоў. — У прыватнасці, аднаўленню паспрыялі кантракты на пастаўку калійных угнаенняў у Індыю і Кітай, а таксама нафтаперапрацоўка".

Аляксандру Чарвякову 54 гады. Ён быў прызначаны міністрам эканомікі ў пачатку года. Раней ён быў першым намеснікам міністра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.