Вы тут

Мінінфармацыі закрыла доступ да 80 сайтаў

Мінінфарм зачыніў 80 сайтаў віртуальных казіно і букмекерскіх кантор / pixabay.com

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 80 сайтаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Падставай для блакавання сталі парушэнні заканадаўства пра гульнявы бізнес, выяўленыя падатковымі інспекцыямі Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а таксама Мінска.

Паведамляецца, што на гэтых сайтах была размешчаная інфармацыя пра арганізацыю азартных гульняў без наяўнасці спецыяльнага дазволу. Пераважна гэта сайты віртуальных казіно і букмекерскіх кантор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.