Мінінфарм з 1 снежня пачынае рэгістраваць інтэрнэт-рэсурсы як СМІ

Мінінфарм з 1 снежня пачынае рэгістраваць інтэрнэт-рэсурсы як СМІ

Міністэрства інфармацыі з 1 снежня пачынае рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў як СМІ. Пра гэта першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ

"Тыя інтэрнэт-СМІ, якія захочуць працаваць па правілах сродкаў масавай інфармацыі, карыстацца, уласна кажучы, тымі "плюшкамі", калі дарэчна будзе ўжыць гэты тэрмін, якія ў нас прызначаныя для СМІ, яны могуць зарэгістравацца ў якасці сеткавых рэсурсаў", — заявіў чыноўнік.

Лёгкі прызнаў, што да кіраўнікоў СМІ існавала састарэла патрабаванне закону: "Па ранейшым заканадаўстве, у адпаведнасці з кваліфікацыйным даведнікам, галоўным рэдактарам сродку масавай інфармацыі мог быць чалавек, які пяць гадоў адпрацаваў на кіруючых пасадах у сродках масавай інфармацыі адпаведна. І мы разумелі добра, што гэтае патрабаванне састарэла".

Намеснік міністра кажа, што цяпер падрыхтаваныя новыя кваліфікацыйныя патрабаванні як да кіраўнікоў друкаваных СМІ, так і да кіраўнікоў інтэрнэт-рэсурсаў. У іх прапануецца знізіць гэты часавы цэнз да трох гадоў замест пяці, а таксама адмяніць абавязковае патрабаванне кіруючай пасады як умовы. "То бок, калі ты тры гады працуеш, вобразна кажучы, у гэтым бізнэсе, на інтэрнэт-рэсурсах, у цябе ёсць трохгадовы стаж працы, незалежна ад таго, якія ты пасады займаў, ты маеш права прэтэндаваць на пасаду галоўнага рэдактара сеткавага рэсурса. Вось як мы сабе гэта бачым", — патлумачыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі