Мінінфарм вынес папярэджанні чатыром рэдакцыям СМІ

Мінінфарм вынес папярэджанні чатыром рэдакцыям СМІ

Міністэрства інфармацыі 29 снежня вынесла пісьмовыя папярэджанні чатыром рэдакцыям друкаваных СМІ. Як паведамляе сайт ведамства, тры выданні не праставілі знакі ўзроставай катэгорыі — гэта часопісы “Большой”, ICON, Fashion collection. Згодна з арт.17 Закону аб СМІ, выданне павінна пазначаць узроставую катэгорыю сваіх чытачоў.

Яшчэ адно папярэджанне атрымала рэдакцыя газеты “Аграбізнэс”, якая не датрымала патрабаванняў заканадаўства аб выходных дадзеных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (арт. 22 Закону аб СМІ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі