Мінінфарм унёс у чорны спіс анархісцкі сайт

Мінінфарм унёс у чорны спіс анархісцкі сайт

Міністэрства інфармацыі ўнесла ў спіс забароненых матэрыялаў сайт, прысвечаны анархізму, інфармуе прэс-служба ведамства. 

Падставай для гэтага стала рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 12 лютага. Прычына — у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рэсурс ужо ўнесены ў афіцыйны чорны спіс (можна паглядзець па гэтай спасылцы). Гэта азначае, што рэпост матэрыялаў з яго або спасылка на сайт могуць быць ацэненыя як распаўсюд забароненых матэрыялаў, што пагражае адміністрацыйнай адказнасцю.

На сайце апублікаваныя як аналітычныя матэрыялы на тэму анархізму, так і практычныя парады — напрыклад, інструкцыі па ўдзеле ў масавых акцыях або па вырабе "кактэйляў Молатава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі