Мінінфарм у 2018 годзе будзе развіваць інтэрнэт-СМІ і працу ў сацсетках

Мінінфарм у 2018 годзе будзе развіваць інтэрнэт-СМІ і працу ў сацсетках

Сёлета акцэнт у працы Мінінфарма будзе зроблены на інтэрнэт-СМІ. З такой заявай выступіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на калегіі ведамства, перадае БЕЛТА.

Мінінфарм будзе рабіць акцэнт на інтэрнэт і сацыяльныя сеткі. Адпаведным чынам, паабяцаў міністр, будуць пераарыентоўвацца і фінансавыя плыні. 

Карлюкевіч адзначыў, што ў дачыненні да сацсетак не зусім карэктна казаць пра нейкі кантроль. "Заканадаўчая практыка, маральныя, этычныя падыходы ў працы журналіста павінны супадаць з тым, што размяшчаецца ў сацыяльных сетках", — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Нагадаем, што за час, пакуль Аляксандр Карлюкевіч кіруе Мінінфармам, гэтае ведамства блакавала грамадска-палітычныя сайты "Беларускі партызан" і "Хартыя'97". Блакаванне "Беларускага партызана" было знятае пасля таго, як адміністрацыя сайта перавяла яго ў беларускую даменную зону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі