Мінінфарм пра “Хартыю”: Калі будуць датрымлівацца закону, то разблакуем

Мінінфарм пра “Хартыю”: Калі будуць датрымлівацца закону, то разблакуем

Міністэрства інфармацыі не выключае магчымасці разблакіроўкі сайта Хартыя’97. Пра гэта піша “Наша Ніва”, якая задала пытанне пра лёс гэтага рэсурса кіраўніцтву ведамства падчас наўпроставай тэлефоннай лініі.

Пытанне гучала так: “Ці мае блакіроўка канчатковы характар, або гэты сайт можа быць разблакаваны, калі ён выправіць тыя парушэнні, якія знайшло міністэрства?”

На гэта першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі адказаў, што калі Хартыя’97 будзе датрымлівацца беларускага заканадаўства, то разблакіроўка магчымая.  

“Але я так мяркую, бізнэс-мадэль, якую абірае Хартыя'97, не дазволіць ім выконваць заканадаўства. Але гэта мая думка, усё можа быць”, — заўважыў чыноўнік.

Колькі дзён таму сайт Хартыя’97 стаў недаступным у Беларусі. Яго рэдактар Наталля Радзіна назвала гэта ўдарам па свабодзе слова і заявіла, што сайт не будзе пераходзіць у даменную зону by, як гэта раней зрабіў рэсурс “Беларускі партызан”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі