Мінінфарм Беларусі пацвердзіў, што заблакаваў расійскі рэсурс "Рэгнум"

Сайт regnum.ru перастаў адкрывацца ў Беларусі ў суботу / pixabay.com​
Сайт regnum.ru перастаў адкрывацца ў Беларусі ў суботу / pixabay.com​

Міністэрства інфармацыі Беларусі пацвердзіла, што абмежавала доступ да расійскага рэсурсу regnum.ru. Сайт "Рэгнума" перастаў адкрывацца ў Беларусі ў суботу. Пры гэтым ён застаецца даступны праз VPN.

У панядзелак у ведамстве паведамілі, што Мінінфарм накіраваў у БелДІЭ "чарговыя паведамленні аб уключэнні ў спіс абмежаванага доступу шэрагу ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх быў абмежаваны раней, у іх ліку euroradio.fm; regnum.ru; belsat.eu; spring96.org; svaboda.org".

Цікава, што доступ да астатніх рэсурсаў і іх копій, якія згадвае ў сваім паведамленні Міністэрства інфармацыі, абмежаваныя ўжо даўно. У Беларусі без VPN яны не адкрываюцца. Толькі regnum.ru да гэтага часу адкрываўся.

Характэрна таксама, што "Рэгнум" стаў першым расійскім СМІ, які рызыкнулі заблакаваць беларускія ўлады. У выпадку з "Камсамольскай праўдай" недаступнай стала толькі беларуская "дачка" выдання. Галаўны сайт КП пры гэтым па-ранейшаму ў Беларусі адкрываецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі