Мінінфарм абмежаваў доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў

Мінінфарм абмежаваў доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў

Міністэрства інфармацыі 9 студзеня абмежавала доступ да 22 сайтаў, паведамляецца на інтэрнэт-старонцы ведамства

Прычынай стала размяшчэнне рэкламы пра выдачу мікразаймаў неабмежаванаму колу асоб. Прычым грошы абяцалі суб'екты гаспадарання, не ўключаныя ў рэестр мікрафінансавых арганізацый.

Падставай для такіх дзеянняў сталі пісьмовыя апавяшчэнні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пад санкцыі Мінінфарма трапілі наступныя рэсурсы: saitdeneg.com, dengi777 .xyz, vdolgdengi.xyz, v-dolg555.com, dengivdolg.info, dengi-vruki.com, zaem24.net, credit-bel.com, dengi24na7.xyz, prosto-dengi.com, money-online.by, denezhka .net, obzor.lt, dengi--v-karmane.com, dengi24h.com, bn-rb.com, dengi-v-dolg.net, dengidolg.com, dengivdolg.org, dengi24na7.net, zaim24na7.com, пра-деньги.бел.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі