Мініфармацыі вынесла папярэджанні "Ежедневнику" і "Нашай ніве"

Мініфармацыі вынесла папярэджанні "Ежедневнику" і "Нашай ніве"

2 сакавіка Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне двум выданням за публікацыі ў інтэрнэце. Пад пакаранне Мінінфармацыі трапілі "Ежедневник" (ej.by) і "Наша ніва" (nn.by).

"Ежедневник" атрымаў папярэджанне за публікацыю "Беларускае войска комплексна правяраюць на боегатоўнасць". Да матэрыяла пра мерапрыемствы па праверцы боегатоўнасці Узброеных Сіл выданне паставіла фатаграфію нямецкай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны. "Такая кампіляцыя тэксту і фатаграфіі дыскрэдытуе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь", — заяўляюць чыноўнікі Мінінфарма.

Сярод матэрыялаў "Нашай нівы" іх увагу прыцягнуў артыкул "У Беларусі — чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі: штогод "вымірае" райцэнтр". Як адзначае Мінінфармацыі, звесткі пра катастрафічную дэмаграфічную сітуацыю ў нашай краіне не адпавядаюць рэчаіснасці. У доказ сваёй пазіцыі чыноўнікі спасылаюцца на Нацыянальны статыстычны камітэт. "Падобная недакладная інфармацыя ў артыкуле nn.by дыскрэдытуе выніковасць дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі", — паведамляе міністэрства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі