Мінгарвыканкам не дазволіў апазіцыі акцыю каля будынка КДБ 7 лістапада

Мінгарвыканкам не дазволіў апазіцыі акцыю каля будынка КДБ 7 лістапада

Мінгарвыканкам не даў дазволу на жалобную акцыю 7 лістапада. Заяўку падавалі кіраўнік руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Гэта мусіла быць жалобная акцыя ў памяць пра ахвяраў савецкай улады. У каментары Еўрарадыё Анатоль Лябедзька патлумачыў, што заяўнікі хацелі пратэставаць супраць наяўнасці свята 7 лістапада ў Беларусі. Па словах палітыка, святкаваць гэты дзень амаральна — з улікам таго, якія наступствы прынесла сацыялістычная рэвалюцыя жыхарам сённяшняй постсавецкай прасторы.

Чыноўнікі Мінгарвыканкама назвалі дзве прычыны адмовы. Па-першае, Лябедзька і Рымашэўскі не могуць быць заяўнікамі падобных акцыяў, бо маюць адміністратыўныя спагнанні. Як распавёў Еўрарадыё лідар АГП, за апошнія паўтара года ў яго набралося 16 "непагашаных" правапарушэнняў.

Па-другое, Мінгарвыканкам палічыў, што арганізатары размяшчалі інфармацыю пра акцыю да атрымання дазволу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі