Мінгарвыканкам: Кіраўніца інфацэнтра "Мінск" сышла па ўласным жаданні

Былую кіраўніцу Алену Пліс на гэтай пасадзе змяніла Тамара Арэхава. Газета "Туризм и отдых" сцвярджае, што змена кіраўніцтва звязаная з праблемамі пры стварэнні сталічнага брэнда.



Тамара Арэхава пракаментаваць сітуацыю для Еўрарадыё не змагла: сёння яна працуе ў інфацэнтры першы дзень.



Намесніца начальніка ўпраўлення фізкультуры, спорту і турызму Мінгарвыканкаму Святлана Дзямешка ў каментары Еўрарадыё абвергла інфармацыю газеты:



Дзямешка: "Не адпавядае праўдзе абсалютна! Я здзіўляюся, чаму "Туризм и отдых" піша неправераную інфармацыю — нібыта ж, паважаная газета... Жаданне Алены Паўлаўны! Яна напісала заяву з просьбай — па згодзе бакоў".



Нагадаем, што менавіта з ініцыятывы Алены Пліс брытанскай кампаніі "Інстыд" была замоўлена распрацоўка брэнда Мінску.



На фота tio.by — Алена Пліс
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі